Алімпіяднік прыйшоў на сустрэчу з Пуціным у кашулі «Навальны 2018»


Ягор Рабаў (крайні злева) фатаграфуецца з прэзідэнтам сваёй краіны ў майцы з імем ягонага палітычнага апанента. Падобную сітуацыю мала б хто заўважыў у Еўропе. У Расеі яна стала мемам

1 верасня Уладзімір Пуцін наведаў адукацыйны цэнтр для адораных дзяцей «Сірыус» у Сочы, дзе сустрэўся з пераможцамі міжнародных алімпіядаў і іх настаўнікамі. У інтэрнэце звярнулі ўвагу на здымак, які апублікаваў сайт Крамля: адзін з удзельнікаў стаіць у саколцы «Навальны 2018» (на фота бачная толькі яе частка). Такія саколкі падчас прэзідэнцкай кампаніі насілі прыхільнікі расейскага апазіцыянера.

Кадры з сустрэчы з алімпіяднікамі паказалі галоўныя расейскія дзяржаўныя каналы, а фотаздымак апублікавала прэсавая служба расейскага прэзідэнта. Журналісты даведаліся, што хлопца завуць Ягор Рабаў, сёлета ён скончыў школу і паступіў на матэматычны факультэт Вышэйшай школы эканомікі.

У размове з тэлеканалам «Дождж» Рабаў прызнаўся, што ягоны ўчынак – напалову «прыкол», напалову «грамадзянская пазіцыя».

«Няпраўдай будзе сцвярджаць, што я актыўны прыхільнік Навальнага. Я, хутчэй, за рух, які цяпер ёсць і які арганізоўваецца ім», – сказаў Рабаў.

«Мемам задаволены», – дадаў Рабаў.

Хлопец таксама распавёў, што пасля таго, як здымак стаў папулярным у інтэрнэце, адзін з ягоных настаўнікаў напісаў яму, што ганарыцца сваім вучнем.

ДД

Стужка навінаў