Алімпіяда ў Рыа завяршылася. Беларусь – на 40-м месцы ў медальным заліку


На XXXI Алімпійскіх гульнях беларуская зборная заняла ў неафіцыйным медальным заліку 40-вы радок.

На рахунку нашых спартоўцаў – адзін залаты медаль (Уладзіслаў Ганчароў, батут), чатыры сярэбраныя (Дарʼя Навумава, Вадзім Стральцоў, цяжкая атлетыка, Марыя Мамашук, барацьба, Іван Ціхан, кіданне молата) і чатыры бронзавыя (жаночая байдарка-чацвёрка, Аляксандра Герасіменя, плаванне; Джавіт Гамзатаў, грэка-рымская барацьба, Ібрагім Саідаў, вольная барацьба).

Усяго на Алімпіядзе-2016 разыгралі 306 камплектаў узнагарод у 28 відах спорту. Іх уладальнікамі сталі спартоўцы з 86 краінаў (у тым ліку часткова прызнаных Косава і Тайваня) і два спартоўцы, якія выступаюць пад алімпійскім сцягам.

Чэмпіёнам у медальным заліку стала зборная ЗША, якая заваявала 121 медаль. Другое месца за брытанцамі (67), трэцяе – за Кітаем (70), чацвёртае, нягледзячы на скандалы і дыскваліфікацыю амаль усіх лёгкаатлетаў, заняла Расея (56).

Алімпійскія гульні праходзілі ў Бразіліі з 5 па 21 жніўня. Наступныя летнія Алімпійскія гульні прыме Токіа ў 2020-ым годзе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў