Алімпіяда пераносіцца на наступны год. Апошні раз такое было праз Другую сусветную вайну


Алімпійскія гульні, якія павінны былі адбыцца ў ліпені ў Токіа, перанесуцца на наступны год, паведамляе Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК).

Кіраўнік МАК Томас Бах пагадзіўся на прапанову прэм’ер-міністра Японіі Сіндза Абэ аб пераносе Алімпійскіх гульняў.

«У цяперашніх абставінах і на падставе інфармацыі Сусветнай арганізацыі здароўя, прэзідэнт МАК і прэм’ер-міністр Японіі прыйшлі да высновы, што XXXII-ая Алімпіяда ў Токіа павінна быць перанесена на дату пасля 2020 года, але не пазней за лета 2021 года», – гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе МАК.

Праз каронавірус таксама адмянілі ЧС па хакеі.

Hавiны
Задача вярнуцца на Алімпійскія Гульні. Нацыянальная зборная па хакеі працягвае трэнаванні
2020.03.23 23:29

У XX стагоддзі Алімпійскія гульні пераносіліся тройчы. У 1916-1919 гг. праз Першую сусветную вайну. А таксама ў 1940-1943 гг. і 1944-1947 гг. праз Другую сусветную вайну.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў