Алімпійская зборная Беларусі прэзентавала ўласны брэнд


Нацыянальная алімпійская каманда мае новы брэнд. Прэзентацыя брэнду – Team BY, адбылася 21 снежня ў залі алімпійскай славы. Пад новай назвай каманда будзе выступаць на Алімпійскіх гульнях, пачынаючы з Токіо-2020.

Team BY – брэнд, створаны для развіцця і тварэння, паведамляе прэсавая служба НАК. Ён закліканы аб’яднаць людзей з усіх куткоў Беларусі. Падобныя брэнды існуюць у многіх краінах свету: Team GB (Вялікая Брытанія), Team USA (ЗША), Team NL (Нідэрланды), Lteam (Літва) і іншыя.

Ключавым элементам лагатыпа Team BY стаў бусел – адзін з самых вядомых сімвалаў Беларусі. Сіне-блакітныя тоны лагатыпа адсылаюць да брэнду «Беларусь сінявокая» і зʼяўляюцца важным кампанентам культуры і традыцый беларускага народа. У Team BY таксама зʼявіцца свой маскот. Запланавана рэалізацыя PR- і Marketing-кампаніі па прасоўванні брэнда.

Фота: noc.by

Падчас прэзентацыі было падпісана пагадненне аб супрацы Нацыянальнага алімпійскага камітэту і кампаніі Rakuten Viber.

Аб’ектыў
«У нас мора чыноўнікаў, якія ні халеры не робяць». Лукашэнка правёў нараду аб спорце
2018.12.19 21:57

СК, belsat.eu

Стужка навінаў