Алігарх Машэнскі купіў сетку крамаў «Рублёўскі»


Сетка універсамаў «Рублёўскі» у жніўні змяніла ўласніка – ім стала кампанія «Санта Брэмар» алігарха Аляксандра Машэнскага. Асноўнымі актывамі бізнесоўца з’яўляюцца вытворчасць малочнай і рыбнай прадукцыі («Савушкін прадукт» і «Санта Брэмар»). Пра гэта паведамляе TUT.by.

Сетку «Санта» актыўна стварае свае крамы і плануе выйсці ў лік вядучых рытэйлераў. У планах за бягучы год было павялічыць колькасць гандлёвых абʼектаў на 40%, прыкладна да 100 крамаў.

Сетка ўніверсамаў «Рублёўскі» заснаваная ў 2003 годзе. Сёння ў яе ўваходзіць 73 крамы. Сетка прысутнічае ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. Агульная колькасць працаўнікоў – больш за 4 тыс. чалавек.

Саўладальнікамі «Рублёўскі» называлі Аляксея Лойка, Георгія Рагазінскага і Сяргея Ткачука.

  • Сёлета алігарх Аляксандр Машэнскі ўзначаліў рэйтынг самых заўважных бізнесоўцаў у сучаснай Беларусі, складзены «Ежедневником».
  • У 2010 годзе Машэнскі быў даверанай асобай Лукашэнкі падчас прэзідэнцкай кампаніі.
  • Кампаніі Машэнскага «Санта-Бремор» і «Савушкін прадукт» фігуруюць у расследаванні «Белсату» наконт гандлю Беларусі з «ДНР» і «ЛНР». У саміх кампаніях адмовіліся каментаваць нашым журналістам, як іх прадукцыя трапляе на Данбас.

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў