Бізнесовец Ігар Каламойскі вярнуўся ва Украіну


Украінскі бізнесовец Ігар Каламойскі, якога звязваюць з новаабраным прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, вярнуўся ва Украіну. Пра гэта паведаміў журналіст Міхаіл Ткач у сваім тэлеграм-канале.

Сам Ігар Каламойскі пацвердзіў, што вярнуўся ва Украіну, але заявіў, што не ведае, чым будзе займацца, паведамляе theБабель.

Hавiны
ФБР вядзе расследаванне ў дачыненні да Каламойскага
2019.04.08 11:10

Каламойскі з’ехаў з Украіну ў чэрвені 2017 года. Увесь гэты час ён жыў у Швейцарыі ды Ізраілі.

Як адзначыў у каментары ў «Facebook’у» аналітык Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч, вяртанне Ігара Каламойскага ва Украіну паказвае на пачатак рэальнай барацьбы за ўладу ва Украіне.

На яго думку, існуе верагоднасць, што «старыя схемы дагаварнякоў будуць працаваць, проста зменяцца прозвішчы алігархаў – найбліжэйшых партнёраў улады».

Аб’ектыў
Паводле адмыслоўцаў, першыя крокі Уладзіміра Зяленскага ва ўладзе абваляць ягоны рэйтынг
2019.04.22 22:33

Разам з тым, адзначае Ігар Тышкевіч, вяртанне Каламойскага зараз можа значыць, што ў краіне неабходная асабістая прысутнасць, бо ён «зусім не ўпэўнены ў лёгкасці прасоўвання сваіх людзей на ключавыя пасады».

  • Паводле Forbes, на 2019 год кошты актываў Каламойскага складаюць 1,1 млрд долараў. Ён мае бізнес інтарэсы ад металургіі і нафтахіміі да фінансаў і медыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў