«Альфа-банк» назваў правакацыяй білборды з Гіві і Матаролай у Кіеве і збіраецца судзіцца з яго аўтарамі


13 красавіка ўва ўкраінскай сталіцы зʼявіліся білборды з забітымі палявымі камандзірамі сепаратыстаў Гіві, Матаролай і Аляксеем Мазгавым побач з лагатыпам банку.

На бордзе рэкламаваліся дэпазіты ад «Альфа-Банку» са слоганам: «Гэта ўсё, што застанецца пасля мяне».

Фота білборда апублікавалі ў суполцы Тыповы Кіеў у Twitterʼы.

«Альфа-банк» зняпраўдзіў інфармацыю, што мае дачыненне да білбордаў. Прадстаўнікі фінансавай установы заявілі, што юрысты ўжо пачалі працу з рэкламнымі аператарамі. Банк абвінаваціў рэкламшчыкаў у парушэнні шэрагу законаў Украіны і назваў «нядобрасумленнымі».

Рэкламныя шчыты дэмантавалі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў