«Алеся», якая капае метро, ужо некалькі тыдняў стаіць пад жылымі дамамі


У «Метрабудзе» кажуць, што праца механізаванага шчыта, з дапамогай якой пракладваюць тунэлі трэцяй лініі сталічнай падземкі, адновіцца праз два тыдні.

Два з паловаю гады таму на будаўніцтве трэцяй лініі падземкі распачаў працу механізаваны шчыт – гіганцкі агрэгат даўжынёю 70 метраў і масаю 550 тонаў, які прабівае ў зямлі тунэль дыяметрам шэсць метраў, адразу мантуючы вакол сябе «сценкі» тунэлю. Французскі апарат коштам 11 млн еўраў дазваляе павялічыць хуткасць праходкі да 300 метраў у месяц. Гэта ў пяць разоў хутчэй, чымся ўручную.

Гэтак выглядае механізаваны шчыт «Алеся»

Будаўнікі згодна з традыцыяй надалі машыне жаночае імя: менскі шчыт назвалі «Алесяй».

У канцы тунэля – хвост «Алесі». Фота – Павел Мартынчык / «Камсамольская праўда. Беларусь»

З дапамогаю шчыта будаўнікі прабілі два тунэля ад будучай станцыі «Вакзальная» праз «Плошчу Багушэвіча» да «Юбілейнай плошчы», а з траўня гэтага года «Алеся» капае тунэль ад «Вакзальнай» да «Кавальскай слабады». За паўтара месяца «Алеся» прайшла 200 метраў, але потым, як пішуць на профільных форумах, спыніла працу.

«Шчыт «Алеся» з чэрвеня без руху, на нешта цвёрдае наткнуўся, зламаліся валы», – цытуе аднаго з карыстальнікаў форуму «Камсамольская праўда».

«Алеся» знаходзіцца на глыбіні 11 метраў пад гэтымі хатамі ў прыватным сектары ў раёне вуліцы Магілёўскай. Фота – «Яндэкс. Панарамы»

Намеснік старшыні па ідэалогіі УП «Менскметрабуд» Алег Байчук пацвердзіў выданю, што праца апарату спыненая.

«Цяпер вядуцца пэўныя работы, мы мяняем некаторыя агрэгаты, – заявіў Бойчук. – Праца шчыта будзе працягнутая праз два тыдні».

Французскія спецыялісты, якія абслугоўваюць шчыт, заяўляюць, што ён ні пры чым, яна спраўная.

«Менскметрабуд» пацвердзіў выданню, што шчыт не працаваў – аднак не па прычыне паломкі, а з-за планавых працаў па абслугоўванні шчыта.

ДД

Стужка навінаў