Алесь Марачкін і Зянон Пазняк: «У Алексіевіч ёсць шанец»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTlVCeTMwWUJSZDglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Зянон Пазняк і Алесь Марачкін – госці праграмы «Два на два» абмяркоўваюць з вядоўцамі Паўлам Мажэйкам і Дзмітрыем Гурневічам творчасць і дзейнасць нобэлеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.

П.М: Спадар Аляксей, на ваш погляд, такі нобэлеўскі час, такое сусветнае прызнанне беларускай аўтаркі Святланы Алексіевіч. Гэта цагліна ў нацыятворчы беларускі працэс?

А.М: Я думаю, што гэта перабольшванне, што гэта цагліна нацыятворчага працэсу. Некаторыя з нашых і маіх сяброў выказваюцца «ну нарэшце, вось начальнік краіны зрабіў папрок, дзе ж у беларускай літаратуры свая Вайна і мір? Нарэшце з’явілася вайна і мір у выглядзе нобэлеўскай прэміі Алексіевіч». Я лічу, што гэта не Вайна і мір, і ўжо нават расейскія літаратары пішуць, што на рускай мове яны маюць нашмат лепшыя творы.

П.М: Я разумею. Але калі адыйсці менавіта ад ацэнкі літаратуры, што дрэннага ў тым, умоўна кажучы, што ўвесь свет звярнуў увагу на такую краіну?

А.М: Свет звярнуў увагу калі з’явіўся начальнік краіны пад прозвішчам Лукашэнка!

З.П: Калі з такіх крытэрыяў падыход браць, то самы вялікі герой – Лукашэнка. Але гэта адмоўны імідж. Я думаю, што пра гэта гаварыць яшчэ рана (пра ролю Святланы Алексіевіч – рэд.). Яна яшчэ сама не звыклася быць публічнай асобай. Усё пакажа будучыня. Мы ведаем, што было да гэтага, якія выказванні, як яе ацэньвалі. Але гэта быў не публічны чалавек. Цяпер гэта чалавек публічны. А ў публічнага чалавека ўзрастае мера адказнасці, гэта зусім другія паводзіны.

Усё будзе залежыць ад яе, як яна сябе павядзе. Ці яна будзе па-старому паводзіць, тады зразумела што будзе. Ці яна ўсё ж такі зразумее сваю ролю і пойдзе на ўзроўні тых задачаў якія перад ёй паставілі – грамадства, нацыя. Бо як не кажы, людзі на Беларусі вельмі крытычна, нават адмоўна ўспрымалі яе ўсе гэтыя інтэрв’ю. Гэта проста зневажальна было! Тым не менш, яны вытрымалі этыку, прыстойна яе ўспрынялі.

Фактычна, Святлану Алексіевіч ніхто не падтрымаў акрамя беларусаў. Рускія, паглядзіце, што яны вернуць на яе. Падтрымалі беларусы, нягледзячы на тое, што было раней. Гэта накладае на чалавека пачуццё абавязку, адказнасці. На разумнага чалавека! Таму я не хачу рабіць ніякіх пакуль высноваў. Жыццё пакажа, паглядзім як сябе павядзе. У яе ёсць шанец! Я пра гэта пісаў, што шанец ёсць у яе самой і ўсё будзе залежыць ад яе.

А.М: Я таксама так думаю.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў