Алексіевіч стала віцэ-прэзідэнткай Міжнароднага ПЭНу


Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч абраная віцэ-прэзідэнткай Міжнароднага ПЭНу. Пра гэта ў «Facebook’у» паведаміла старшыня Беларускага ПЭНу Тацяна Нядбай, якая ўдзельнічае ў 85-м з’ездзе арганізацыі на Філіпінах.

Святлана Алексіевіч была абраная віцэ-прэзідэнткай Міжнароднага ПЭНа. Віншуем!Таксама віцэ-прэзідэнтамі былі абраныя…

Opublikowany przez Таццяна Нядбай Wtorek, 1 października 2019

Таксама віцэ-прэзідэнткай была абраная мексіканская пісьменніца Элена Панятоўска, якая з’яўляецца нашчадкам роднага брата апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Панятоўскага.

Апроч іх, віцэ-прэзідэнтамі Міжнароднага ПЭН-цэнтру сталі Архан Памук (Турцыя), Луіса Валенсуэла (Аргентына) і Франсіска Сіяніль (Філіпіны).

Hавiны
Кніга Святланы Алексіевіч – у тройцы найлепшых за ХХІ стагоддзе
2019.09.23 09:38

Святлана Алексіевіч уваходзіць у Беларускі ПЭН-цэнтр з 1989 году. У 2015 годзе яна атрымала Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў