Алексіевіч і Цэслер гатовыя стаць паручальнікамі Бабарыкі

Нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч і мастак Уладзімір Цэслер выказалі гатовасць падпісаць хадайніцтва аб асабістым паручальніцтве для змены меры стрымання Віктару Бабарыку. Пра гэта паведамляе старонка экс-прэтэндэнта на прэзідэнцтва.

28 ліпеня а 16.00 гадзіне штаб Віктара Бабарыкі мае намер падаваць хадайніцтвы пра асабістае паручальніцтва ў КДБ. У сувязі з гэтым прадстаўнікі штабу звярнуліся да грамадзянаў з заклікам падпісаць гэты дакумент, узор якога выклалі на сайце палітыка, і потым перадаць яго ў Камітэт дзяржбяспекі. У штабе адзначаюць, што гатовасць падпісаць паручальніцтва выказалі пісьменніца, Нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч і мастак Уладзімір Цэслер.

У хадайніцтве гучыць зварот змяніць Віктару Бабарыку меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на асабістае паручальніцтва.

Марыя Калеснікава заклікала беларусаў несці ў КДБ заявы наконт змены меры стрымання для Бабарыкі

СК belsat.eu

Hавiны