Алега Сянцова намінавалі на прэмію імя Сахарава

ВІДЭА

Алег Сянцоў у расейскай турме. Фота – афіцыйная старонка расейскай омбудсвуман

На прэмію рэжысёра высунула найбуйнейшая партыя ў Еўрапарламенце – «Еўрапейская народная партыя».

Узнагароду за свабоду слова ў ЕЗ уручаюць штогод. Пераможцу абвесцяць у канцы кастрычніка.

Прэмію імя акадэміка Андрэя Сахарава за свабоду думкі ўручаюць за ўнёсак у барацьбу за правы чалавека.Алег Сянцоў галадае ў расейскай турме ўжо чатыры месяцы. У сваім лісце да сястры Наталлі Каплан вязень пісаў, што стан ягонага здароўя пагоршыўся, і ён склаў тастамент на выпадак смерці.

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў абвясціў бестэрміновую галадоўку 14 траўня. За гэты час ён страціў больш за 30 кілаграмаў. У палітвязня абвастрылася хранічнае захворванне сэрца і з’явіліся праблемы з печанню, ныркамі, пачалася анемія, здранцвенне канечнасцяў, аднак памілавання прасіць не збіраецца. Сянцоў патрабуе ад Крамля вызваліць усіх украінскіх грамадзянаў, якіх прыгаварылі да турэмных тэрмінаў па сфабрыкаваных справах.

Рэжысёра абвінавацілі ў тэрарызме на тэрыторыі Крыма (падпал офісу партыі «Единая Россия», які раней належаў украінскай «Партыі рэгіёнаў» і планаванне падрыву помніка Леніна). Сянцова асудзілі на 20 гадоў турмы. Абвінавачванне базавалася на паказаннях двух раней судзімых жыхароў Крыму. Пазней яны заявілі праваабронцам, што падчас следства іх катавалі.

Расейскі праваабарончы цэнтр «Мемарыял» прызнаў Сянцова вязнем сумлення.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары