Алег Сянцоў: Я выжыў


Украінскі рэжысёр і палітвязень Алег Сянцоў напісаў праваабаронцу Мікалаю Шчуру ліст з калоніі, у якім распавёў пасля спынення галадавання адчувае сябе нашмат лепш.

«Сам я адчуваю сябе лепш, чым месяц таму, нашмат. Аналізы, вядома, яшчэ не добрыя, але ўжо і не дрэнныя, як раней. Капаць [то бок ставіць кропельніцы] таксама ў канцы мінулага тыдня перасталі, нарэшце. Цяпер, у асноўным, дыета, назіранне і так, таблеткі па дробязях. Так што не турбуйцеся там асабліва – я выжыў», – цытуе Шчур ліст Сянцова ў сваім «Facebook».

Ліст быў напісаны 29 кастрычніка.

Только что пришло письмо от Олега, которое сильно порадовало."Сам я чувствую себя лучше, чем месяц назад, намного….

Opublikowany przez Nikolaego Shchur Czwartek, 1 listopada 2018

  • У жніўні 2015 года Алег Сянцоў быў асуджаны на 20 гадоў у калоніі строгага рэжыму за нібыта арганізацыю тэрарыстычнай супольнасці. Рэжысёр не прызнаў сваёй віны.
  • Алег Сянцоў абвесціў галадоўку 14 траўня, патрабуючы вызвалення ўкраінскіх палітвязняў з расейскіх турмаў (на момант абвяшчэння галадоўкі іх было 64 чалавекі). З заклікам памілаваць Сянцова да расейскага кіраўніцтва неаднаразова звярталіся міжнародныя арганізацыі, палітыкі, праваабаронцы, дзеячы культуры і кіно. У кастрычніку ён спыніў галадаванне. Агулам без ежы Сянцоў пратрымаўся 145 дзён.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў