Алег Сянцоў стаў лаўрэатам прэміі Сахарава


Прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава ў 2018 годзе атрымаў украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, паведамляе агенцтва «Associated Press».

Такое рашэнне прынялі 25 кастрычніка на пасяджэнні Еўрапарламенту ў Страсбургу.

Прэмія імя Сахарава прысуджаецца асобам і арганізацыям за заслугі ў праваабарончай дзейнасці. Кандыдатуру Сянцова вылучыдла «Еўрапейска народная партыя».

Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбудзецца 12 снежня.

14 траўня 2018 года рэжысёр абвясціў бестэрміновую галадоўку, патрабуючы вызвалення ўсіх украінскіх палітвязняў з расейскіх турмаў. Сянцоў галадаў 145 дзён. Рэжысёр утрымліваецца ў расейскай турме за «рыхтаванне тэрактаў» у Крыме.

У жніўні 2015 года Алег Сянцоў быў асуджаны на 20 гадоў у калоніі строгага рэжыму за нібыта арганізацыю тэрарыстычнай супольнасці. Рэжысёр не прызнаў сваёй віны. Сянцоў сцвярджае, што пасля арышту яго збівалі і катавалі працаўнікі ФСБ, дамагаючыся прызнання віны.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў