Алег Сянцоў патрапіў у рэанімацыю


У ўкраінскага рэжысёра Алег Сянцова, які нядаўна спыніў галадоўку, наступілі незваротныя працэсы ў мазгах і іншых органах.

Стрыечная сястра рэжысёра Наталля Каплан распавяла ў размове з «24 каналам», што Алег патрапіў у рэанімацыю шпіталю ў Лабытнангі.

Паводле Каплан, галадоўка нанесла непапраўную шкоду здароўю яе брата. Алег Сянцоў ужо мае незваротныя змены ў працы мозгу.

«Так, сітуацыя крытычная. Ніхто не ведае, чым гэта скончыцца – незваротныя наступствы ўжо ёсць, – распавяла Наталля Каплан. – Там усё запар: печань, сэрца, мазгі, страўнік, кішкі. Чалавек не еў 145 дзён».

Цяпер лекары выводзяць яго з галадоўкі. Каплан падкрэслівае, што Сянцоў спыніў галадаць, каб пазбегнуць прымусовага кармлення.

Алег Сянцоў галадаваў з 14 траўня да 5 кастрычніка, патрабуючы вызваліць з расейскіх турмаў украінскіх палітвязняў.

Дзеячы культуры, грамадскія арганізацыі і сваякі Алега Сянцова неаднаразова прасілі ў кіраўніка Расеі вызваліць рэжысёра, але Уладзімір Пуцін адмаўляецца гэта рабіць.

У 2014-м рэжысёра, які жыў у Сімферопалі, затрымала расейская ФСБ. У 2015-м яго абвінавацілі ў тэрарызме на тэрыторыі Крымскай паўвыспы (падпале офісу «Партыі рэгіёнаў» і планаванні падрыву помніка Леніна) і, не прадставіўшы доказаў віны, асудзілі на 20 гадоў.

ДД

Стужка навінаў