Алег Гайдукевіч хоча стаць прэзідэнтам


Наступныя выбары – роўна праз тры гады.

Ліберальна-дэмакратычная партыя на сваім з’ездзе вырашыла вылучыць Алега Гайдукевіча ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта падчас наступнай выбарчай кампаніі, падае «Інтэрфакс».

У палітыку сын Сяргея Гайдукевіча прыйшоў пяць гадоў таму з міліцыі, да 2012-га ён працаваў старшынём Фрунзенскага РУУС. Як кандыдат у дэпутаты ўдзельнічаў у парламенцкіх выбарах 2015 года. З мінулага года займаецца выключна палітычнай дзейнасцю. Ён – намеснік старшыні ЛДП, якой кіруе ягоны бацька – Сяргей Гайдукевіч.

Летась Сяргей Гайдукевіч абяцаў, што ЛДП «абавязкова вылучыць свайго кандыдата» на наступных прэзідэнцкіх выбарах.

«Прэзідэнт у 2015 годзе выбары выйграў, падабаецца гэта каму-небудзь ці не. Ён перамог і ў 2010-м, і ў 2006-м, і ў 2001-м. Калі за яго прагаласуе менш людзей, мы прыйдзем да ўлады», – сказаў Гайдукевіч-малодшы.

Пазней ЛДП заявіла пра намер ініцыяваць у 2018 годзе рэферэндуму, на якім, між іншым, хоча паставіць пытанне пра павелічэнне прэзідэнцкага тэрміну з 5 да 7 гадоў.

Наступныя прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі не пазней 30 жніўня 2019 года.

ДД

Стужка навінаў