Албанію скалыхнуў моцны землятрус. Ёсць ахвяры


У выніку землятрусу некаторыя дамы ў Албаніі былі разбураныя.
Фота: FLORION GOGA / Reuters / Forum

Самы моцны за дзесяцігоддзі землятрус абрынуўся 26 лістапада на Албанію. У выніку землятрусу абваліліся прынамсі два будынкі, пад заваламі могуць знаходзіцца людзі, паведамляе Reuters.

Землятрус сілай 6,4 бала адбыўся каля 4 гадзін раніцы па мясцовым часе. Яго эпіцэнтр знаходзіўся за 30 км на захад ад сталіцы краіны Тыраны.

Загінуў прынамсі адзін чалавек, які, запанікаваўшы, выскачыў з будынку ў горадзе Курбін.

Hавiны
Вада з трох ГЭС затапіла частку Албаніі
2018.03.06 06:35

Паведамляецца пра разбурэнні ў Тыране і ў партовым горадзе Дурэс. Ёсць пацярпелыя, некаторыя з іх шпіталізаваныя.

Некалькі меншых падземных штуршкоў былі зарэгістраваныя за гадзіну да галоўнага землятрусу, які таксама адчуваўся ў італьянскай вобласці Апуліі.

Гэта не першы землятрус у Албаніі за апошнія месяцы. Папярэдні сілай 5,6 бала скалыхнуў краіну 21 верасня. Тады ўлады заяўлялі, што ён быў самым моцным за апошнія 30 гадоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў