Ала Бодак, якая была пад санкцыямі ЕЗ, стала суддзёй Канстытуцыйнага суда


Аляксандр Лукашэнка 14 траўня прывёў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага суда Беларусі Алу Бодак. Яна ўзяла на сябе абавязак шчыра, добрасумленна і справядліва абараняць канстытуцыйны лад і вяршэнства Канстытуцыі краіны.

Прывядзенне да прысягі Алы Бодак.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік дзяржавы пажадаў прафесійных поспехаў Але Бодак, адзначыўшы, што «не кожнаму даецца такое права і такая магчымасць – быць членам самага вышэйшага суда ў нашай краіне». Ён пазітыўна ацаніў вялікі досвед працы Алы Бодак, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка Беларусі.

Лукашэнка адзначыў, што менавіта ад юрыстаў Канстытуцыйнага суда чакае канкрэтных прапаноў па ўдасканаленні Канстытуцыі.

«Краіна ад вас чакае добрых прапаноў па ўдасканаленні нашай Канстытуцыі і ўсяго масіву нашага заканадаўства », – сказаў ён.

Hавiны
Неўязной выдалі візу праз памылку ў сістэме
2011.08.13 10:35

Ала Бодак нарадзілася ў 1967 годзе ва Украіне. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Кандытатка юрыдычных навук. Працавала ў Міністэрстве юстыцыі, у тым ліку была намесніцай міністра. У 2016 годзе была выбраная ў Савет Рэспублікі ад Менску, узначальвала Камісію па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Увесну 2011 году яна трапіла ў санкцыйны спіс у сувязі з масавымі судамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 году і акцыяў пратэсту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў