Акумулятарны завод у Берасці выпусціў першую партыю прадукцыі


«АйПаўэр» выпусціў тэставую партыю прадукцыі, піша выданне «Берасцейская газета».

Пра гэта гаворыцца ў адказе на запыт «Берасцейскай газеты» за подпісам дырэктара прадпрыемства Сяргея Мельніковіча.

Напрыканцы сакавіка на заводзе «АйПаўэр» зладзілі комплексную праверку тэхналагічнага і ачышчальнага абсталявання.

«Пасля атрымання заключэння аб гатовасці абсталявання да вытворчасці прадукцыі ў красавіку вырабілі вопытную партыю прадукцыі, якая з’яўляецца тыповай для шэрагу батарэяў, якія будуць у серыйнай вытворчасці», – гаворыцца ў адказе выданню.

Сёлета паведамлялася, што скандальны акумулятарны завод пачне працаваць у траўні.

Будаўніцтва заводу ў свабоднай эканамічнай зоне «Берасце» пачалося ў канцы 2017 года. З таго часу ў абласным цэнтры і раёне не сціхаюць пратэсты: мясцовыя актывісты і эколагі кажуць, што прадпрыемства будуецца з парушэннямі і нанясе шкоду экалогіі і здароўю людзей. З 4 сакавіка мінулага года на плошчы Леніна ў Берасці праціўнікі будаўніцтва заводу кормяць галубоў выказваючы такім чынам свой пратэст.

Аб’ектыў
Пасля году пратэстаў супраць акумулятарнага заводу берасцейцы не спыняюцца
2019.02.24 20:51

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў