Акумулятарны завод пад Берасцем плануюць адкрыць праз 3 месяцы


Акумулятарны завод пад Берасцем плануюць запусціць у эксплуатацыю ў канцы студзеня наступнага году – калі не будзе ніякіх перашкодаў, піша TUT.BY.

Акумулятарны завод пад Берасцем плануюць запусціць у эксплуатацыю ў канцы студзеня наступнага года, пра гэта паведаміў дырэктар «Акумулятарнага Альянсу» Зміцер Бутаў: «Плануецца, што прыёмачная камісія будзе працаваць з канца снежня па канец студзеня».

Акумулятарны завод у Берасці. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

Зараз на прадпрыемстве праходзяць пусканаладачныя працы.

Напрыканцы верасня старшыня Берасцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс прыняў рашэнне адмяніць сваю ранейшую пастанову пра забарону будаўніцтва акумулятарнага заводу каля Берасця. Пасля гэтага кампанія «Акумулятарны Альянс», якая належыць Сяргею Кагановічу і Дзмітрыю Баскаву, набліжаным асобам да Лукашэнкі, змагла працягнуць пусканаладачныя і будаўнічыя працы.

АА belsat.eu

Стужка навінаў