Акумулятарны завод каля Берасця працягнуць будаваць


Уладальнікі акумулятарнага заводу каля Берасця змогуць працягнуць будаўніцтва шкоднай вытворчасці. Ранейшая забарона ў выглядзе распараджэння старшыні Берасцейскага аблвыканкаму пра забарону будаўніцтва заводу страціла сілу, паведамляе TUT.by.

Кіраўнік Берасцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс прыняў рашэнне адмяніць сваю ранейшую пастанову пра забарону будаўніцтва акумулятарнага заводу каля Берасця. Пасля гэтага кампанія «Акумулятарны Альянс», якая належыць Сяргею Кагановічу і Дзмітрыю Баскаву, набліжаным асобам да Лукашэнкі, зможа працягнуць пусканаладачныя і будаўнічыя працы.

Даведка
Сяргей Кагановіч захапляецца хакеем, прымае ўдзел у спаборніцтвах з удзелам каманды Лукашэнкі. Другі да нядаўняга часу з’яўляўся гендырэктарам хакейнага клуба «Дынама-Менск».

«Акумулятарны Альянс» яшчэ месяц таму звяртаўся да кіраўніцтва аблвыканкаму з просьбай адмяніць забарону на будаўніцтва. Паводле кампаніі, акумулятарны завод атрымаў усе неабходныя дазволы.

Істотнай перашкодай для будаўніцтва заводу зʼяўляюцца масавыя пратэсты берасцейцаў. Гараджане перакананыя, што вытворчасць зʼяўляецца шкоднай для здароўя. У выніку з мітынгоўцамі яшчэ перад прэзідэнцкімі выбарамі сустракаўся Лукашэнка. Той паабяцаў, што лёс заводу вырашыць мясцовы рэферэндум. Але чыноўнікі аблвыканкаму 21 верасня паведамілі актывістам, што тэма рэферэндуму «далейшага развіцця з боку ініцыятыўнай групы не знайшла».

Аб’ектыў
Берасцейцы: Рэферэндум пра завод – гэта пыл у вочы
2020.06.28 23:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў