«Хрэн, а не падатак!»: актывісты зварылі для ўладаў суп з абгрызеных костак


Суп «тухляк» ад беларускага народу для падаткавікаў «зварыла» з лупінаў, сапсаванай гародніны ды костак Вольга Мікалайчык. Актывістка прынесла рондаль на прыступкі будынку Міністэрства падаткаў і збораў. Інгрэдыенты супу маюць нагадаць уладам пра тое, як яны прыніжаюць беларусаў.

«Нягледзячы на тое, што ў сённяшнім перформансе ёсць нейкая кропля гумару, вельмі балюча, што за гэтым дэкрэтам стаіць ужо адзін зламаны лёс. Чалавек скончыў жыццё самагубствам. Я хачу ім сказаць, што яны абгрызлі народ да костак. Я хачу, каб яны адчулі, як пакрыўдзілі народ. Такія акцыі патрэбныя беларусам, каб яны не баяліся выходзіць і адстойваць свае правы», – пракаментавала свой удзел у перформансе Вольга Мікалайчык.

Дэкрэт № 3 закрануў тысячы беларусаў

17-га лютага «Марш недармаедаў» плануе былы кандыдат на прэзідэнцтва Мікола Статкевіч. Абʼяднаная грамадзянская партыя рыхтуе такую акцыю ў Менску, Магілёве і Гомлі 15-га сакавіка. У іншых гарадах людзі абʼядноўваюць свае сілы самастойна і разам працягваюць збіраць подпісы за адмену падатку, які беспрацоўныя мусяць заплаціць да 20-га лютага.

Больш падрабязна пра акцыю ля Міністэрства па падатках і зборах і змаганне беларусаў з падаткам на дармаедства, глядзіце ў вечаровым выданні «Абʼектыву».

Стужка навінаў