У Курапатах знайшлі гільзы ад рэвальверу, які ўжывала НКВД


Ва ўрочышчы Курапаты – страшныя знаходкі.

Журналіст Дзяніс Івашын запосціў у «Facebook» фотаздымкі гільзаў рэвальвэру сыстэмы «Наган» (якім карыстаўся НКВД) 7.62×38 мм і пісталету сыстэмы «Маўзэр» калібру 7.63х25 мм.

Здымак з гільзай апублікаваў і намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч.

15 кастрычніка ва ўрочышча прыехалі рабочыя на экскаватарах і пачалі капаць траншэі для стварэння водаадводу. Актывісты спынілі працы, бо лічаць, што тут нельга працаваць спецтэхнікай.

Сёння актывісты сабраліся а 9:00 раніцы, каб сустрэцца з людзьмі са скульптурнага камбінату, якія будуць усталёўваць мемарыяльны знак на гэтак званай Галгофе, а таксама з археолагамі, якія праводзяць ратаўнічыя працы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў