Каля дзясятку актывістаў сабраліся ў Менску ля Чырвонага касцёлу ў гадавіну Плошчы


Стрым! Акцыя з нагоды гадавіны Плошчы 2010.

Стрым! Акцыя з нагоды гадавіны Плошчы 2010.Роўна 9 гадоў таму, дзясяткі тысячаў беларусаў выйшлі на вуліцы Менску на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.

Opublikowany przez Белсат TV Czwartek, 19 grudnia 2019

Прадстаўнікі анархічнага руху і «Народнай Грамады» запалілі знічы ля касцёлу і расклалі на прыступках партрэты зняволеных паплечнікаў: Іллі Валавіка, Вадзіма Бойкі, Святаслава Барановіча ды іншых.

«Гэта не пікет, не акцыя, а знак салідарнасці з людзьмі, якія знаходзяцца ў няволі», – адзначыў анархіст Зміцер Паліенка.

Зміцер Паліенка.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Прысутных актывістаў і журналістаў увесь час здымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якіх было каля двух дзясяткаў. Адначасова з акцыяй на плошчы гучна грала святочная музыка, мільгацела навагодняя ілюмінацыя, шпацыравалі мінакі.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Экс-палітвязень Мікола Статкевіч таксама прыйшоў на плошчу ў 9-ю гадавіну брутальнага разгону пратэстаў. Паводле слоў былога кандыдата ў прэзідэнта, тады «людзі пацярпелі фізічна, шмат лёсаў былі паламаныя», таму ён хацеў такім чынам ушанаваць іх.

 

Мікола Статкевіч.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

«Гэта вельмі адметны дзень у нашай гісторыі. Такія дні, як 19 снежня 2010 году складаюць гонар нашай нацыі, яны ствараюць нашую нацыю», – сказаў ён.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Мікола Статкевіч таксама заявіў, што мае намер вылучаць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у 2020-ым.

«Мы ведаем, што выбараў у краіне няма, што гэта фарс, але ён палітызуе людзей значна больш, чым парламенцкія, бо людзі разумеюць: усім нам зноў на пяць гадоў тэрмін вешаюць. Таму мы напоўніцу скарыстаем гэты шанец, каб вярнуць Беларусі выбары», – заявіў Статкевіч.

Акцыя каля Чырвонага касцёлу ў Менску.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Ён сцвярджае, што ўжо назбіраў у ініцыятыўную групу ў 3,5 тысячы чалавек.

«Калі мне незаконна адмовяць у рэгістрацыі – мы ведаем, што рабіць. Мала не падасца», – дадаў палітык.

Акцыя каля Чырвонага касцёлу ў Менску.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Прыкладна а 18:30 удзельнікі акцыі разышліся. Нікога з іх не затрымалі, інцыдэнтаў з міліцыяй не было. Нагадаем, заўтра, 20 снежня, у Менску пройдзе акцыя пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй, на якую заклікаў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

КА Belsat.eu

Стужка навінаў