Актывісты выставяць каля «рэстарана на костках» 12-гадзінную варту


10 чэрвеня побач з рэстаранам «Поедем, поедим» працягваецца пратэст. Абаронцы Курапатаў раздаюць улёткі кліентам, якія прыязджаюць ва ўстанову. Наведнікаў няшмат.

11 чэрвеня каля брамы рэстарана «Поедем поедим» адбудзецца нарада (а 12:15), на якой зацвердзяць план варты. За яго будуць адказваць 7 арганізацыяў: «Альтэрнатыва», Рух салідарнасці «Разам», Беларуская Хрысціянская дэмакратыя, Беларускі Народны фронт, Малады фронт, Кансерватыўна-Хрысціянская партыя – БНФ, «Еўрапэйская Беларусь».

Паводле плану, штодзённая варта будзе доўжыцца ад 12 да 24 гадзіны.

Рэстарацыя «Поедем поедим» на 51-м кіламетры менскай кальцавой аўтадарогі павінная была адчыніцца 1-га, потым – 5 чэрвеня.

Спачатку пратэстоўцы не пускалі на тэрыторыю ўстановы аўтамабілі дастаўкі. А цяпер спрабуюць растлумачыць патэнцыйным кліентам рэстарана, што побач з ім знаходзіцца месца, дзе былі расстраляныя ад 30 да 250 тысяч чалавек.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў