Актывісты Руху маці 328 распачалі галадоўку з патрабаваннем зменаў заканадаўства

У вёсцы Востраў, Пухавіцкага раёну Менскай вобласці, актывісты Руху маці 328 распачалі галадоўку. Удзельнікі акцыі патрабуюць змяніць антынаркатычнае заканадаўства ў краіне. Змены, якія анансаваныя да разгляду ў Палаце прадстаўнікоў падчас паседжання 13 чэрвеня яны лічаць недастатковымі.