Актывісты павесілі на дзверы Мінінфармацыі ланцугі. Фотафакт


Раніцай 10 снежня на дзвярах галоўнага ўваходу ў Міністэрства інфармацыі з’явіліся ланцугі, паведамляе Telegram-канал «Баста!»

Невядомыя актывісты такім чынам нагадалі чыноўнікам пра Міжнародны дзень абароны правоў чалавека. Побач з уваходам у міністэрства яны таксама наклеілі вытрымкі з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (арт. 19) і Канстытуцыі Беларусі (арт. 33).

На пэўны час уваход у міністэрства быў заблакаваны. Ланцугі давялося разразаць кусачыкамі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў