Актывісты: пад Лідай у раку Дзітва зліваюць адходы

ВІДЭА

Сябры руху «За Свабоду» сцвярджаюць, што знайшлі трубу, адкуль у раку Дзітва зліваюцца адходы. Пра гэта піша pyx.by.

Праблему на рацэ, якая ўпадае ў Нёман, абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак і сябра арганізацыі Сяргей Пантус заўважылі 12 чэрвеня. Чыноўнікі казалі, што мор рыбы, смурод і брудная вада – вынікі высокай тэмпературы.

«Пасля заявы аховы прыроды мы вырашылі паглядзець, дзе вада пачала цвісці. Знайшлі ручай, які ўпадае ў Дзітву, заўважылі, што смярдзіць. Паглядзелі, куды ён ідзе, а там побач некалькі прадпрыемстваў, ачышчальныя збудаванні, а таксама вёска Шырокая», – распавёў pyx.by Пантус.

Зліў нечыстотаў у раку Дзітву

🔥 Уся справа ў гарачыні? Улады спрабуюць патлумачыць мор рыбы, смурод і забруджаную ваду рэчкі Дзітва (яна ўпадае ў Нёман) высокай тэмпературай. ☀️Сябрам Руху "За Свабоду" ўдалося знайсці трубу, адкуль зліваюцца адыходы – побач ачыстныя збудаванні і некалькі прадпрыемстваў. "Ніякая гэта не вада зацвіла, а нечыстоты зліваюцца", – кажа сябра Руху Siarhej Pantus.Больш інфармацыі і фота неўзабаве.

Opublikowany przez Рух "За Свабоду" Czwartek, 13 czerwca 2019

Паводле яго, актывісты паразмаўлялі з мясцовымі жыхарамі, і тыя адразу паказалі трубу дыяметрам каля паўметра. «Там смурод такі стаіць», – дадаў актывіст. Мясцовыя жыхары распавялі, што з гэтай трубы ўвесь час нешта цячэ, але патроху, а тут шмат ідзе ўжо некалькі дзён. Распавялі таксама, што і раней спрабавалі скардзіцца ўладам, але безвынікова.

«Упадае ручай у Дзітву – 5-10 метраў вышэй па рэчышчы вада чыстая, дно празрыстае, а далей смурод немагчымы. Мутная шэрая муць цячэ ў Нёман на кіламетр вышэй за месца, дзе купаюцца», – дадаў Сяргей Пантус.

Правялі расьследваньне адкуль у раку Дзітва пападаюць атрутныя нечыстоты. Вось каардынаты ачысных вадаёмаў у Лідзе: …

Opublikowany przez Siarhej Pantus Piątek, 14 czerwca 2019

Вітольд Ашурак лічыць, што скіды спецыяльна павялічылі, каб сышло за вынікі гарачыні. Актывіст адзначыў, што лічыць сённяшнюю сітуацыю вынікам карупцыйных схемаў, бо абсталяванне для ачысткі скідаў было закуплена.

Узяць каментар у прадстаўнікоў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя не атрымалася – у прэс-службе на званкі belsat.eu не адказваюць.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары