Абаронцы Курапатаў пачынаюць абвешчаны раней байкот бізнесаў, да якіх маюць дачыненні ўладальнікаў «Паедзем паядзім».
Трох актывістаў, якія распачалі акцыю байкатавання (сярод іх Вольга Нікалайчык і Леанід Кулакоў), затрымалі. Акцыя працягнулася літаральна некалькі хвілінаў.
«Геаграфічна «Гранд Кушавель» не мае дачынення да Курапатаў, хаця ў прынцыпе мае. Паблізу Дразды – тут было лецішча Цанавы (нарком дзяржбяспекі БССР – заўв.). Быў забіты на лецішчы Міхоэлс (актор і рэжысёр), пасля выкінуты. Сэнс у тым, што ўласнік «Гранд Кушавеля» – той самы Зайдэс, якія займаецца ўласнаручна брутальным разгонам мірных пікетчыкаў ды збіццём, нібыта ён ужо ўладкаваўся на паўстаўкі ў МУС і працуе нейкім намеснікам Шуневіча», – адзначыла Вольга Нікалайчык.
Пра байкот заявіў Павел Севярынец.
«З заўтрашняга дня пачнецца байкатаванне «Гранд Кушавеля» – гэта іншая частка іхнага бізнесу. Я думаю, пройдзе зусім няшмат часу і ён зразумее, у якую яму ён цягне сябе і сваіх акцыянераў», – адзначыў учора Павел Севярынец.