Актывісту вярнулі аўта з бел-чырвона-белымі сцягамі


Грамадскі актывіст Яўген Батура без тлумачэння быў затрыманы 23 чэрвеня на праспекце Незалежнасці насупраць паштамту, дзе праходзіла акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам.

Чытайце таксама >>> Старшыня Следчага камітэту: Расследаванне ў справе Пальчыса не зацягнецца

Супрацоўнікі ДАІ спынілі яго «БЧБ-мабіль», машыну з бел-чырвона-белымі сцяжкамі і налепкамі, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і адвезлі ў Маскоўскі РУУС. Машыну пазней апісалі, кажучы, што тая нібыта ва ўгоне.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=Fxj52lizc9w”][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]Але 1 ліпеня машыну вярнулі, так і ня даўшы афіцыйнага вытлумачэння.

«Няма ніякай версіі, ніякіх папераў, дакументаў мне не далі, – кажа Батура. Машына была ў Маскоўскім РУУСе, машыну проста аддалі – і ўсё. Заехаў нейкі супрацоўнік міліцыі, з ім даехалі на маёй машыне да экспертызы, а ён аддаў тэхпашпарт і з’ехаў. Я ўжо сам аддаў машыну на экспертызу. Паглядзелі – сказалі: зразумела, у вас там ня можа быць нічога кепскага, едзьце сабе. Экспертыза 10 хвілін была. Нічога не памянялася з налепкамі і сцяжкамі. Адзінае, трэба праверыць, каб нічога не падкінулі, бо ўсялякае можа быць. Бо рэчы нібыта не варушылі, гэта адзінае, што турбуе. Буду змагацца, хачу, каб справа дайшла да суду, бо ўсе доказы ў мяне ёсць. Адвакат бачыў фальшывы рапарт, бачыў, што ў справе няма ніякага пратаколу канфіскацыі, нават фальшывага. Я напісаў скаргі і ў пракуратуру, і ў ГУУС – чатыры скаргі напісаў, каб патлумачылі, на якой падставе забіралі машыну, каб вінаватых пакаралі».

Акцыя «БЧБ-мабіль», якую ладзіць «Арт Сядзіба», пачалася 16 чэрвеня. Ахвочым прапаноўваецца ўсталяваць на машыне бел-чырвона-белыя сьцяжкі, што не забаронена ніякімі законамі і правіламі. За два тыдні прынамсі тройчы міліцыя затрымлівала ўладальнікаў «БЧБ-мабіляў». І калі менчука Цімафея Дранчука ў выніку аштрафавалі «за таніроўку шкла», то ў таксоўшчыка Леаніда Кулакова проста пад дзвярыма РУУС невядомыя скралі сцяжкі.

ЮВ, belsat.eu, паводле svaboda.org

Стужка навінаў