Актывісту анархісцкага руху Міколу Дзядку выставілі абвінавачванне


Адміністратару телеграм-канала «Мiкоlа» Мікалаю Дзядку агучылі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Мікола Дзядок, якога затрымалі працаўнікі ГУБАЗІК, за кратамі з 12 лістапада.

Следчы распавёў бацьку затрыманага, што на мінулым тыдні актывісту высунулі абвінавачванне паводле арт. 324.1 КК (Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Вядома, што актывіст не прызнае віны.

СК belsat.eu

Стужка навінаў