Актывістка за плакат «Самі вы падробка» атрымала яшчэ дзве позвы


Віку Біран выклікаюць Цэнтральны і Ленінскі РУУСы. Пра гэта паведаміў актывіст Нік Анціпаў.

Раней на яе ўжо склалі пратакол у Маскоўскім РУУСе за «правядзенне масавага мерапрыемства – адзіночны пікет». Суд па гэтай справе пройдзе 6 чэрвеня ў адсутнасці Вікі, якая выехала за мяжу. Дзяўчына прасіла перанесці паседжанне, але пакуль не атрымала адказу.

Віка зрабіла тры асобныя здымкі побач з кожным будынкам, якія стаяць у межах трох раёнаў, дзе кіруюць розныя РУУС. Будынак МУС знаходзіцца ў Цэнтральным, сквер насупраць КДБ – у Ленінскім, будынак урада – у Маскоўскім.

Актывістка ЛГБТ-руху Віка Біран сфатаграфавалася ля будынкаў МУС, КДБ і Дома ўраду з плакатам «Самі вы падробка» ў знак пратэсту супраць гамафобскай заявы Міністэрства ўнутраных справаў. Віка адзначала, што ейныя дзеянні складана назваць пікетамі, бо яна была каля будынкаў МУС, КДБ і Дома ўраду нядоўга – разгарнула плакат, зрабіла фота і пайшла ў іншае месца.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў