Расейскія жаўнеры, якія ваявалі ва Украіне: вучэнні «Захад-2017» ужо пачаліся


Праваабаронца Наталля Гарачка запісала размову з расейскімі жаўнерамі, якія прызналіся, што нібыта ваявалі ва Украіне. Пасля размовы Наталля трапіла на содні.

Суд Барысаўскага раёну пакараў Наталлю Гарачку за тое, што актывістка нібыта лаялася матам падчас затрымання на вайсковым палігоне. У ізалятары часовага ўтрымання Гарачка правяла тры дні. 4 верасня яна выйшла на волю.

1 верасня Наталля Гарачка прыехала адведаць сына, які праходзіць тэрміновую службу і перабывае на вайсковым палігоне пад Барысавам. Менавіта там знаходзіцца адзін з гарнізонаў, задзеяных у вучэннях «Захад-2017». Як паведаміла Наталля Гарачка, яе затрымалі расейскія вайскоўцы і перадалі беларускім.

 

Паводле дачкі Наталлі Гарачкі, ейная маці не рыхтавала ніякіх правакацыяў. Яна проста спрабавала сустрэцца з сынам, каб перадаць яму ежу, бо ў таго – праблемы са здароўем.

У эфіры «Белсату» праваабаронца паведаміла, што размаўляла з расейскімі вайскоўцамі, якія прызналіся ёй, што яны ваявалі ва Украіне. «Яны мне сказалі, што вучэнні ўжо пачаліся», – распавяла Гарачка.

Наталля запісала ўсе размовы і неўзабаве апублікуе іх у сеціве.

Больш у відэаматэрыяле!

belsat.eu

Стужка навінаў