Актывістка ЛГБТ, якая пратэставала супраць гамафобнай заявы МУС, атрымала чарговы штраф


Суд Маскоўскага раёну прысудзіў Віцы Біран 15 базавых велічыняў штрафу (367,5 рублёў) за правядзенне несанкцыянаванай масавай акцыі.

Суддзя пакараў актывістку на аснове «маніторынгу сайту Citidog.by, на якім выявілі правапарушэнне».

У траўні пасля ананімнага тэксту на старонцы МУС дзяўчына сфатаграфавалася насупраць урадавых будынкаў з плакатам «Самі вы падробка». Міліцыя класіфікавала здымак як «адзіночны пікет», які падпадае пад масавае мерапрыемства.

Пазней былі выказванні міністра Макея і акцыі са сцягам Брытанскай амбасады. Самым гучным у гэтай гісторыі стаў флэшмоб актывістаў ЛГБТ па ўсім свеце з партрэтам Ігара Шуневіча, які кіруе ведамствам.

Віку Біран чакае трэці суд. За першыя два дзяўчына ўжо мае заплаціць 735 рублёў. Адметна, што сябры Вікі збіраюць грошы на аплату штрафу. Ужо сабралі ў 2,5 разу больш за неабходную суму.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў