Актывіста Вінярскага затрымалі па справе аб масавых беспарадках


У Менску затрымалі актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага. Актывіста абвінавачваюць паводле крымінальнай справы аб масавых беспарадках, паведамляе прэсавая служба МУС.

Затрыманне Вінярскага.
Фота: pressmvd / telegram

Максіма Вінярскага затрымалі працаўнікі ГУБАЗіК. Сілавікі зладзілі ў доме актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» ператрус, падчас якога канфіскавалі кампутарную тэхніку, тэлефоны, бел-чырвона-белую сімволіку, налепкі і балоны з аэразольнай фарбай.

«Аператыўнікі ГУБАЗіК МУС высветлілі, што восенню мінулага года Вінярскі заклікаў людзей выходзіць на мітынгі з БЧБ-сімволікай і аказваць актыўны супраціў міліцыі. Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням Вінярскага, ён затрыманы», – паведамляе прэсавая служба МУС.

Hавiны
Пасля крытычнага допісу ў Facebook звольнілі галоўнага інфекцыяніста Менску
2021.01.26 15:39

 

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў