Актывіста Сяргея Спарыша, затрыманага перад судом над Паліенкам, пакаралі арыштам


Актывіста «Народнай Грамады» Сяргея Спарыша прызналі вінаватым у «непадпарадкаванні патрабаванням працаўнікоў міліцыі» (артыкул 23.4 КаАП). Пра гэта паведаміў у «Facebook» Мікалай Статкевіч.

Сяргея Спарыша затрымалі 18 кастрычніка перад пачаткам судовага паседжання па справе актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенкі. Ахова адмовілася пускаць яго ў судовую залу. Яго скруцілі і вывелі на падставе таго, што суддзя забараніў яму знаходзіцца на судзе. Пры затрыманні прысутнічаў камандзір менскага АМАПу Дзмітрый Балаба, піша spring96.org.

Затрыманне Спарыша ў судзе. Фота – spring96.org

«Стала вядома, што ён асуджаны да 15 сутак арышту па артыкулу »за непадпарадкаванне« міліцыі. Як напісана ў судовым рашэнні – »махаў рукамі«. Сёння высветлілася, што »суд« адбыўся яшчэ ў мінулую пятніцу, але блізкім Сяргея атрымалася вырваць з »праваахоўнікаў« інфармацыю пра гэта толькі на чацвёртыя суткі пасля затрымання», – піша Статкевіч.

ЛУКАШЭНКА ПАКРЫЎДЗІЎСЯ Перад судовым працэсам над Дзмітрыем Паліенкам 18 кастрычніка быў затрыманы актывіст Народнай…

Opublikowany przez Мікола Статкевіч Poniedziałek, 21 października 2019

Статкевіч мяркуе, што арышт Спарыша звязаны з яго актыўным удзелам у парламенцкай кампаніі – ён зарэгістраваў ініцыятыўную групу і збіраў подпісы, але кандыдатам у дэпутаты не стаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў