Актывіста Паўла Сяргея асудзілі на 7 содняў арышту


Маладзёна судзілі ў Маладзечна, дзе затрымалі 14 траўня блізу 17:00 за ўдзел у пікеце супраць будаўніцтва свінакомплексаў, які прайшоў перад будынкам Маладзечанскага райвыканкаму 12 траўня.

Сёння ў будынку маладзечанскага РУУС адбыўся суд. Актывіста прызналі вінаватым у «парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні», і асудзілі на 7 содняў.

ДР, belsat.eu паводле spring97.org

Стужка навінаў