Актывіст АГП Аляксандр Кабанаў мяркуе, што яго могуць затрымаць


Таму напярэдадні сустрэчы з «прыхільнікамі пераменаў», якая мае адбыцца 8 красавіка ў Берасці, ён звярнуўся да сваіх сяброў.

6 красавіка актывісту АГП дадому прынеслі позву ў Бярозаўскі РАУС у якасці сведкі на 8 красавіка а 11.00.

Паводле маёй інфармацыі, рыхтуецца маё затрыманне. Складзена тры пратаколы, з нагоды чаго, я не ведаю. Задача – сарваць сход актыўных людзей у Берасці. Сход рыхтаваўс загадзя, і прызначаны на суботу, 8 красавіка. З маей крыніцы стала вядома, што дадзеная каманда не дапусціць гэтай сустрэчы. На сустрэчу пайду ў любым выпадку, а там паглядзім. Мы нічога не парушаем, таму баяцца мне няма чаго», – каментуе belsat.eu актывіст.

Cпадар Кабанаў 5 красавіка звярнуўся да сваіх сяброў у адной з сацыяльных сетак:

«Я ведаю, што сярод вас ёсць людзі, якім не абыякава, што адбываецца ў краіне. Якія разумеюць, што больш немагчыма сядзець склаўшы рукі. Якія ведаюць, што ўсё залежыць менавіта ад нас, ад нашых дзеянняў.

Значыць, мы павінны аб’ядноўвацца ў адну каманду. Нас шмат, і разам мы даможамся перамогі. Прапаную сустрэцца і сфармаваць такую ​​каманду. Каманду актыўных, неабыякавых людзей. Пачынаем серыю паездак па Брэсцкай вобласці».

Сустрэчы маюць адбыцца:

  • у Баранавічах 10 красавіка
  • у Бярозе 18 красавіка
  • ў Кобрыне 25 красавіка
  • у Івацэвічах 28 красавіка
  • у Пінску 2 траўня.

Месца сустрэчы і час актывіст АГП прапануе ўзгадняць праз асабістыя паведамленні у Facebook.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў