«Актыўная цыркуляцыя вірусаў». У Менску медперсаналу загадалі зрабіць абавязковыя прышчэпкі ад адру


Прыватныя медычныя цэнтры беларускай сталіцы пачалі атрымліваць ад галоўных дзяржаўных санітарных дактароў сваіх раёнаў лісты з патрабаванне абавязковай вакцынацыі медычнага персаналу супраць адру.

Копія загаду трапіла да блогера NEXTA.

Ліст падпісаны галоўным доктарам Цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Цэнтральнага раёну Анатолем Віннікам.

Аднак сам Анатоль Віннік і ягоныя калегі з цэнтру адмовіліся каментаваць сітуацыю з хваробай, а таксама, ці хапае вакцыны на ўсіх.

«Мы падпарадкоўваемся Рэспубліканскаму цэнтру гігіены і эпідэміялогіі. Таму пытайцеся ў іх».

У Рэспубліканскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі атрымаць каментар не атрымалася.

Інфаграфіка DW

Адзёр – надзвычай заразная хвароба. 9 з 10 асобаў, з якімі кантактаваў інфікаваны чалавек, захварэюць. Калі папярэдне яны не былі прышчэпленыя. Папярэдняя вакцынацыя – адзіны спосаб пазбегчы эпідэміі ды спыніць адзёр.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў