Акцыя супраць гвалту з боку міліцыі ў Менску – сілавікоў і прэсы больш за пратэстоўцаў


[/vc_column_text][vc_column_text]Каля будынку Вярхоўнага суда ў цэнтры Менску 30 студзеня прайшла акцыя салідарнасці са збітымі ў Фрунзенскім судзе сталіцы грамадскімі актывістамі і журналістам парталу Tut.by, а таксама супраць гвалту ў дачыненні да грамадзянаў з боку міліцыянтаў.

У акцыі, якая доўжылася прыблізна 25 хвілін, узялі ўдзел каля паўтары дзясяткаў чалавек. Пры гэтым колькасць працаўнікоў праваахоўных органаў і журналістаў фактычна ўдвая перавышала колькасць дэманстрантаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”99033″ img_size=”large”][vc_column_text]У акцыі ўдзельнічаў старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні руху салідарнасці «Разам» Аляксандр Макаеў, грамадскія актывісты Леанід Кулакоў, Максім Вінярскі, Ніна Багінская, Мікалай Казлоў і іншыя.

Дэманстранты разгарнулі плакаты «Есці людзей нельга, а біць можна?!», «Спынім мянтоўскае беззаконне!», «Ілжэсведчанне – злачынства» ды іншыя.[/vc_column_text][vc_single_image image=”99017″ img_size=”large”][vc_column_text]У гутарцы з журналістам Анатоль Лябедзька заявіў, што ўдзельнікі акцыі сабраліся, каб «сказаць не гвалту, які адбываецца ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі». Палітык адзначыў, што інцыдэнт у Фрунзенскім судзе атрымаў грамадскі рэзананс, бо быў збіты журналіст. Аднак, паводле яго, такія факты адбываюцца паўсюдна, але не становяцца здабыткам галоснасці.

Лябедзька звярнуўся да ўдзельнікаў акцыі, заявіўшы, што ў краіне «ёсць будынак з таблічкай» Вярхоўны суд, «але няма судовай сістэмы». У судах, паводле яго, «ёсць пакоі для катаванняў». Акрамя таго, заявіў ён, «у Беларусі АМАПавец важней, чым прафесар, настаўнік».[/vc_column_text][vc_single_image image=”99013″ img_size=”large”][vc_column_text]Лідар АГП усклаў адказнасць за факты збіцця міліцыянтамі грамадзянаў не толькі на прадстаўнікоў дзейнай праваахоўнай сістэмы, але і на таго, хто яе стварыў – Аляксандра Лукашэнкі. «Менавіта пры Лукашэнку на сілавыя структуры сталі траціць больш сродкаў, чым на медыцыну і адукацыю», – заявіў ён.

Лябедзька заклікаў грамадзянаў «да салідарнасці, а таксама да адстойвання не толькі інтарэсаў сваіх сацыяльных груп».[/vc_column_text][vc_single_image image=”99025″ img_size=”large”][vc_column_text]Алесь Макаеў, у сваю чаргу, таксама заявіў аб недапушчальнасці ўжывання гвалту ў дачыненні да ўсіх грамадзянаў, нават тых, якія парушаюць законы. Пры гэтым ён лічыць, што «заклікаць да сумлення міліцыі няма сэнсу». «Усё гэта мы гаворым для саміх жыхароў Беларусі, каб была салідарнасць», – сказаў актывіст.

У завяршэнні акцыі яе ўдзельнікі выстраіліся з плакатамі ўздоўж вуліцы Леніна.

Падчас акцыі нікога не затрымалі. Некалькі міліцыянтаў у форме склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні як мінімум сямі чалавек, у тым ліку Анатоля Лябедзькі, Алеся Макаева, Вольгі Маёравай, Мікалая Казлова, Святланы Якшынай, Дзяніса Красачкі, Максіма Вінярскага. Акрамя таго працаўнікі міліцыі ў цывільным перапісалі дадзеныя з пасведчанняў журналістаў, якія працавалі на акцыі.

25-га студзеня ў памяшканні Фрунзенскага суда Менску, дзе ў гэты дзень пачаўся працэс па рэзананснай «справе графіцістаў» адбыўся інцыдэнт, падчас якога АМАПаўцы збілі журналіста парталу Tut.by Паўла Дабравольскага і грамадскіх актывістаў Максіма Шыцікаў і Паўла Сяргея. Усе яны затым былі аштрафаваныя судом.

МЯ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў