Акцыя салідарнасці з Беларуссю: больш за 200 чалавек утварылі жывы ланцуг у цэнтры Вільні


Падчас акцыі «Шлях да вольнай Беларусі» у Вільні ўдзельнікі ўтварылі жывы ланцуг на праспекце Гедыміна.

Сённяшняя акцыя сабрала каля 200 чалавек. Акцыя адбылася на адной з цэнтральных плошчаў Вільні – плошчы Вінцаса Кудзіркі. Першая прамова была зроблена арганізатаркай акцыі, Вікторыяй Андруковіч, якая падкрэсліла значнасць даты 27 ліпеня і нагадала, што калі б не палітыка Лукашэнкі, Беларусь у гэтым годзе святкавала бы 30-ддзе незалежнасці, таксама як і нашыя балтыйскія браты і сёстры.

Ланцуг салідарнасці з Беларуссю ў Вільні.
Фота: ГР, «Белсат»
Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Вільні.
Фота: ГР, «Белсат»
Ланцуг салідарнасці з Беларуссю ў Вільні.
Фота: ГР, «Белсат»
Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Вільні.
Фота: ГР, «Белсат»

Падтрымаць беларусаў прыйшлі чальцы Сейму Літвы і еўрапарламентарыі Пятрас Аўштравічус і Андрус Кубілюс.

«Цяпер казаць пра выбары як бы не даводзіцца, рэжым скраў выбары ў грамадзтва. Тое, што людзі выказваюць магутную падтрымку Святлане Ціханоўскай, гэта нагадвае мне канец 80-х гадоў, пачатак нашага руху за перамены. Перамены, якія тады адбыліся ў Літве, калі людзі з самага пачатку не верылі, што мы можам што-небудзь дасягнуць, але вельмі хутка гэта ператварылася ва ўпэўненасць, што мы можам усё дасягнуць. Я бачу тыя ж самыя перамены і ў беларускім грамадстве. Я думаю, што беларускае грамадзтва сапраўды саспела на гэтыя перамены. Нажаль, спадар Лукашэнка гэтага не разумее», – зазначыў Андрус Кубілюс.

Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Вільні.
Фота: ГР, «Белсат»
Ланцуг салідарнасці з Беларуссю ў Вільні.
Фота: ГР, «Белсат»

Сітуацыю з выбарчым працэсам у Беларусі пракаментавала былая кандыдатка ў прэзідэнты Літвы Інгрыда Шыманіце:

«Я думаю, што можа быць сам бацька не чакаў, што жанчыны будуць настоль жалезнымі ў Беларусі. Я вельмі спадзяюся, што нічога небяспечнага са спадарыняй Ціханоўскай не здарыцца. Тое, што яе зарэгістравалі, я гляджу як на магчымасць сказаць людзям тое, што ім не гавораць. Тое, што яна казала па тэлебачанні, гэта было нешта, што па беларускаму тэлебачанню не чулі каля 20 гадоў. Шчыра кажучы, хацелася б верыць, што ёй нічога небяспечнага не пагражае».

Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Вільні.
Фота: ГР, «Белсат»
Ланцуг салідарнасці з Беларуссю ў Вільні.
Фота: ГР, «Белсат»
Удзельнікі акцыі ўтварылі жывы ланцуг на праспекце Гедыміна.
Фота: ГР, «Белсат»

Акцыя скончылася сімвалічным ланцугом, які расцягнуўся па праспекту Гедыміна. Людзі ўзяліся за рукі і скандавалі «Жыве Беларусь».

ГР belsat.eu

Стужка навінаў