Акцыя «Белсату» сабрала амаль 150 тысяч лайкаў


Яшчэ адзін рэкорд адзначае наш фан-пэйдж у сацыяльнай сетцы Odnoklassniki.ru.

На гэты раз поспех абумоўлены рэакцыяй карыстальнікаў інтэрнэту на заяву Аляксандра Лукашэнкі.

3 лютага падчас так званай «Вялікай размовы з кіраўніком дзяржавы» – сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ, экспертамі і прадстаўнікамі палітычных партый і грамадскіх арганізацыяў, Лукашэнка заявіў, што на ўвядзенне Указу аб перадухiленнi сацыяльнага ўтрыманства негатыўна адрэагавалі ўсяго толькі некалькі тысяч чалавек.

У адказ на гэтыя словы на нашай старонцы мы арганізавалі кампанію «Адкрыем вочы Лукашэнку – пакажам, як нас шмат! Выкажыце сваё абурэнне – стаўце Like!».

Аказалася, што незадаволеных значна больш, чым здаецца кіраўніку Беларусі – пост пабачылі 1 мільён 300 тысяч чалавек, ён сабраў амаль 150 тысяч лайкаў (і працягвае збіраць), амаль 4,5 тысячы чалавек падзяліліся і больш 1000 пракаментавалі.

Пра нашу акцыю ў і рэакцыю грамадства напісалі беларускія СМІ, напрыклад, «Радыё Свабода».

У мінулым месяцы ахоп фан-пэйджа «Белсату» ў «Аднакласніках» вырас больш чым у дзесяць разоў.

Мы плануем данесці гэтую інфармацыю да Адміністрацыі прэзідэнта.

КР/ДР belsat.eu

Стужка навінаў