Акцыі салідарнасці ў апошнюю нядзелю 2020 года. 141-ы дзень пратэстаў


Сёння, 27 снежня, – 141-ы дзень пратэстаў і апошняя нядзеля года. Амаль пяць месяцаў беларусы выходзяць на акцыі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, а таксама міліцэйскага гвалту. Марш не быў анансаваны ў Telegram-каналах. Беларусы выходзяць без усялякага закліку.

«Белсат» сочыць за падзеямі дня. Калі маеце цікавую інфармацыю, фота і відэа, то дасылайце іх нам у Telegram – @BelsatBot, а таксама праз SMS/Viber па нумару +48 519 040 024.

19:40. Сёння не абыйшлося без затрыманняў. Валанцёры ПЦ «Вясна» паведамляюць пра 13 затрыманых, валанцёры Telegram-каналу «Списки Задержанных» – пра 22 затрыманыя. Спісы аднаўляюцца.

Акцыя ў Магілёве.
Фота: чытачы «Белсат»

17:23. Спадарыня Гнаўк на свабодзе. «Я толькі пачала гуляць, як да мяне падышлі міліцыянты, узялі мяне пад ручкі і павялі ў машыну. На якой падставе вы мяне хапаеце, запыталася я. Для высвятлення асобы, адказалі міліцыянты. І гэта проста смешна, ужо шостую нядзелю запар яны хапаюць мяне, вязуць у Ленінскі РАУС, а потым альбо пакідаюць на 72 гадзіны, як гэта было ў мінулую нядзелю, альбо выпускаюць. Самае цікавае – без пратаколу. Гэта ўжо нагадвае нейкі дзень сурка, але я буду прыязджаць у Берасце і выходзіць», – смяецца спадарыня Гнаўк.

16:15. Прыйшоў зорны час прапагандыста RT Канстанціна Прыдыбайлы. Гэтыя ягоныя словы беларусы дакладна не забудуць.

15:30. Фатографка «Нашай Нівы» Шура Піліповіч-Сушчыц вызвалілася пасля 7 содняў зняволення. Паглядзіце, як цёпла яе сустрэлі. Дзяўчына была затрыманая падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі.

15:10. Неверагоднае. На праспекце Незалежнасці ў Менску – вершнік на белым кані.

14:15. У Берасці затрыманая 63-гадовая Алена Гнаўк. Гэта 11-ае затрыманне пенсіянеркі за апошнія чатыры месяцы. Кожную нядзелю Алена Пятроўна прыязджае ў Берасце з Пружанскага раёну. Толькі ў сераду Гнаўк выйшла з берасцейскага ІЧУ. Прачытайце гутарку з гэтай моцнай асобай.

13:00. З самага ранку беларусы выйшлі на шматлікія акцыі салідарнасці.

Чалавек са сцягам у Віцебску.
Фота: чытачы «Белсат»







АВ, belsat.eu

Стужка навінаў