Акторы Том Хэнкс і Рыта Уілсан заразіліся каронавірусам


Том Хэнкс і Рыта Уілсан.
Фота: MediaPunch / BACKGRID / Backgrid USA / Forum

Амерыканскі актор Том Хэнкс паведаміў, што ў Аўстраліі ў яго і ягонай жонкі Рыты Уілсан выявілі каронавірус. Пра гэта актор напісаў у сваім Twitter.

Акторы, якім па 63 гады, прыбылі ў Аўстралію для здымкаў фільма прысвечанага Элвісу Прэслі.

«Рыта і я знаходзімся ў Аўстраліі. Мы адчулі стомленасць, а таксама некаторы боль. У Рыты то з’яўляўся, то праходзілі дрыжыкі, а таксама невялікая тэмпература. Як і заведзена цяпер у свеце, мы прайшлі тэст на каронавірус, і вынік апынуўся станоўчым», – напісаў Том Хэнкс.

Актор паабяцаў, што яны будуць прытрымлівацца медыкаў і цяпер у ізаляцыі пад наглядам лекараў.

Hавiны
Сусветная арганізацыя здароўя аб’явіла пандэмію каронавіруса ў свеце
2020.03.11 18:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў