Акторка Ганна Хітрык распавяла пра цяжкую хваробу


Лідарка гурта S°unduk паведаміла ў Facebook пра рак грудзей. Хвароба знаходзіцца ў трэцяй стадыі.

«Рак грудзей … 3 стадыя … метастазаў няма … закранутыя лімфы … Прайшлі 2 хіміі… наперадзе 6 месяцаў хіміі і аперацыя… А потым валасы адрастуць, страх пройдзе і я вярнуся да вас моцная… і мы абдымемся… І паплачам і пасмяемся. І я праспяваю вам новыя і старыя гісторыі… І дай Бог я змагу дапамагчы дзяўчатам, якія апынуліся ў падобнай сітуацыі!», – напісала яна.

Ганне Хітрык 38 гадоў. Яна працавала ў Купалаўскім тэатры, супрацоўнічала з Сучасным мастацкім тэатрам.

У 2017 годзе Ганна разам з мужам акторам Сяргеем Рудзенем і сынам Сцяпанам пераехала ў Ізраіль. Працавала ў музычных праектах «Дзеці дзяцей» і S°unduk.

Рэдакцыя belsat.eu зычыць Ганне найхутчэйшага выздараўлення.

ДР

Стужка навінаў