Актор Яўген Крыжаноўскі звярнуўся да Лідзіі Ярмошынай


Вядомы беларускі актор і комік Яўген Крыжаноўскі адрэагаваў на падзеі ў краіне і раскрытыкаваў Лідзію Ярмошыну. Актор апублікаваў відэазварот на сваім Facebook.

Яўген Крыжаноўскі звярнуўся да кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай. Актор нагадаў, што прымаў удзел у выбарах, а паколькі з’яўляецца сябрам Ліберальна-дэмакратычнай партыі, то добра ведае, як вядуцца падлікі галасоў выбарнікаў.

Яўген Крыжаноўскі.
Фота: Святаслаў Зоркі / kp.by

«Я ведаю, што такое пікеты, што такое разносіць улёткі, я ведаю, што такое сустрэчы з выбарнікамі, я ведаю, што такое падлік галасоў.

Я разумею, што вам сёння страшна. Страшна, таму што ўсё, што адбываецца цяпер – гэтыя бясконцыя сігналы аўтамабіляў, гэтыя тысячы людзей, якія выйшлі на вуліцы, якія цяпер не баяцца, гэтыя працаўнікі, якія на самых буйных заводах краіны выйшлі на вуліцы, лекары, студэнты, тое, што Співакоў адмовіўся ад узнагароды, і шмат-шмат іншага, удары палкамі АМАПу, Акрэсціна – гэта ж усё дзякуючы таксама вам.

Дарэчы, за гэта вам дзякуй. Таму што сёння Беларусь становіцца іншай, трошкі дзякуючы і вам.

Сёння ўсе адкажуць за ўсё. І тыя, хто аддаваў загады біць людзей на вуліцах, і тыя, хто біў людзей на Акрэсціна. Яны адкажуць. Пачынаючы ад камандзіраў і заканчваючы міністрам. І вы адкажаце.

Мне як чалавека вас вельмі шкада, але як чыноўніцу – не. Нас з дзяцінства вучылі не хлусіць, нас каралі за гэта! А вось цяпер хлусіць было нельга катэгарычна. Але вы гэта зрабілі, Лідзія Міхайлаўна. Вось як павярнулася жыццё. Сёння вы сталі ворагам Беларусі. Гэта страшна», – заявіў Яўген Крыжаноўскі.

Hавiны
«План Б» – пералік галасоў пасля падмены бюлетэняў
2020.08.15 13:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў