Акруговая камісія вынесла Марзалюку афіцыйнае папярэджанне


Ігар Марзалюк атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад акруговай выбарчай камісіі па Магілёўскай-Ленінскай акрузе №84. Падставай для гэтага стала тое, што кандыдат распаўсюджваў улёткі без выходных дадзеных, паведамляе mspring.online.

Скаргу на Ігара Марзалюка ў камісію склаў іншы кандыдат па гэтай акрузе Аляксандр Паўлаў. Палітык адзначыў, што дзейсны дэпутат падчас сустрэчы з выбарнікамі выкарыстаў стэнд з улёткамі і фота без выходных дадзеных.

Спачатку ў камісіі прагучала, што насамрэч Марзалюк з’яўляецца публічнай асобай, таму яго фоты можна пабачыць даволі часта. Але з гэтым пагадзіліся не ўсе.

«Ігар Марзалюк абіраецца другі раз. Ён выдатна разумее, што і як ён робіць», – заўважыла намеснік старшыні выбаркаму.

У выніку выбарчая камісія вынесла кандыдату Ігару Марзалюку афіцыйнае папярэджанне.

Hавiны
Старшыня выбарчай камісіі ў Магілёве і кандыдат у дэпутаты Марзалюк скардзяцца на «польскі тэлеканал»
2019.11.17 09:39

За два папярэджанні кандыдата пазбаўляюць рэгістрацыі і здымаюць з выбараў.

Цягам агітацыйнай кампаніі з выбараў камісіі знялі шэраг незалежных кандыдатаў. Найбольш знялі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі».

Аб’ектыў
Вяскоўцам надакучыла хамства чыноўнікаў – і вось што яны зрабілі
2019.11.16 22:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў