Айсберг памерам з Менск адкалоўся ад ледавіка ў Антарктыдзе


У Антарктыдзе адкалоўся айсберг, плошча якога больш за 350 кв. км. Плошча Менску, напрыклад, складае каля 349 кв. км, паведамляе навуковы партал «Live Science».

Яшчэ ў кастрычніку летась на лёдзе выспы Пайн-Айленд з’явіліся дзве расколіны. А 11 лютага адкалоўся айсберг памерам 350 кв.км. Гэта памер такі ж, як і дзяржава Мальта, ці амаль такі ж як і сталіца Беларусі – Менск. Пасля таго, як айсберг патрапіў у мора Амундсена, ён распаўся.

Навукоўцаў адзначаюць, што гэта не дзіўная зʼява, да таго ж новы айсберг не прывядзе да павелічэння ўзроўню мора. Але занепакоенасць выклікае тое, што за апошняе дзесяцігоддзе зʼяўленне адколванне лёду становіцца досыць частай зʼявай. Што выклікана пацяпленнем. Гэтак, Сусветная метэаралагічная арганізацыя 6 лютага паведаміла пра рэкордна высокую тэмпература, якая была зарэгістравана ў Антарктыцы, – 18,3 градусы вышэй за нуль.

Аб’ектыў
У Антарктыдзе анамальная спёка
2020.02.08 20:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў