«АйПауэр» анансавала грамадскую экспертызу заводу АКБ


Кампанія «АйПауэр» абвясціла пра правядзенне грамадскай экалагічнай экспертызы акумулятарнага заводу ў Берасці.

Заяву пра намер удзельнічаць у грамадскай экалагічнай экспертызе можна накіраваць на паштовы адрас ТАА «АйПауэр» да 15 студзеня 2020 года. Каля ініцыятараў будзе два і больш, кампанія абавязваецца цягам 20 дзён даць патрэбныя дакументы.

ВІДЭА
«Проста хочацца жыць». Як берасцейцы ўдзень і ўначы пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу
2019.05.25 11:43

Людзі змогуць паглядзець, ці адпавядае праектная дакументацыя патрабаванням заканадаўства аб ахове наваколля i рацыянальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў.

  • Прадпрыемства «АйПаўэр» паўстала ў свабоднай эканамічнай зоне «Берасце», але праз пратэсты берасцейцаў гэтак і не распачало працу. Мясцовыя жыхары заяўлялі, што прадпрыемства небяспечнае для навакольнага асяроддзя.
  • З 25 лютага 2018 года праціўнікі заводу збіраюцца кожную нядзелю ў цэнтры Берасця, каб сімвалічна пакарміць галубоў. Удзельнікі гэтых сустрэчаў прызнаюцца, што міліцыянты пагражаюць ім расправаю.
  • У чэрвені стала вядома, што завод не адпавядае экалагічным патрабаванням. У выніку за кратамі апынуліся прынамсі шэсць чалавек у межах праверкі сітуацыі. У следчым ізалятары, між іншага, знаходзіўся інвестар заводу Віктар Лемяшэўскі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў