20 лётнішчаў свету падчас каранціну. Фотаздымкі


Жанчына на эскалатары ў аэрапорце Цюрыха, Швейцарыя. 3 красавіка 2020 г.
Фота: Arnd Wiegman / Reuters / Forum

Лётнішчы па ўсім свеце апусцелі пасля забароны большасцю краінаў свету рэгулярных пасажырскіх авіязлучэнняў у межах барацьбы з эпідэміяй каронавіруснай інфекцыі.

Паводле папярэдніх ацэнак Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO), у выніку захадаў супраць эпідэміі COVID-19 міжнародныя авіяперавознікі у першай палове 2020 года перавязуць ад 411 да 535 мільёнаў пасажыраў менш, чымся планавалася (37–48 % ад прагназаванай колькасці).

«Патэнцыйныя страты валавых аперацыйных прыбыткаў сусветных авіякампаніяў ацэньваюцца на сёння $ 90–118 млрд», – гаворыцца ў справаздачы арганізацыі.

Розніца ў прагназаваных стратах звязаная з тым, што пакуль не вядома, калі авіязлучэнні адновяцца – у траўні ці чэрвені.

Супрацоўнікі аэрапорту Растову-на-Доне падчас эпідэміі рыхтуюць наборы з ежай для людзей сталага веку, якія ізаляваліся ў сваіх хатах. 30 сакавіка 2020 года.
Фота: Сергей Пивоваров / Reuters / Forum
Зала вылету тэрміналу №1 міжнароднага аэрапорту Вены. На сёння лётнішча прымае толькі грузавыя рэйсы.
Фота: Markus Sepperer / Anzenberger / Forum

Забароны авіяпералётаў у сувязі з эпідэміяй найбольш паўплывалі на авіякампаніі ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы і Блізкім Усходзе.

1 красавіка 2020 года. Пасажыры ў міжнародным аэрапорце Гуарульюс у Сан-Паўлу, Бразілія.
Фота: Roosevelt Casio / Reuters / Forum
Hавiны
Беларускія турысты, якія захраслі ў Гоа, вылецелі ў Маскву
2020.03.25 16:39
1 красавіка 2020 года. Груз Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа ў аэрапорце Жэневы перад ягонай адпраўкаю ўва Украіну.
Фота: Denis Balibouse / Reuters / Forum
30 сакавіка 2020 года. Пусты паркінг перад аэрапортам Конрада Адэнаўэра, які абслугоўвае нямецкія гарады Кёльн і Бон.
Фота: Wolfgang Rattay/ Reuters / Forum
28 сакавіка 2020 года. Пусты тэрмінал міжнароднага аэрапорту Маямі, штат Флорыда, ЗША.
Фота: Carlos Barria / Reuters / Forum
2 красавіка 2020 года. Амстэрдамскі аэрапорт Схіпхол.
Фота: ddp images / ddp images / Forum
4 красавіка 2020 года. Жаўнеры інданезійскага войска нясуць скрыні з медыкаментамі. Аэрапорт «Tjilik Riwut» у Паланкараі.
Фота: ANTARA Foto / Reuters / Forum
Hавiны
Расейцаў з Егіпту будзе эвакуяваць «Белавія»
2020.03.25 00:21
6 красавіка 2020 года. Самалёты авіякампаніі «Расея» у міжнародным аэрапорце Шарамеццева. У сувязі з эпідэміяй COVID-19 урад Расеі 27 сакавіка забараніў міжнародныя рэйсы з выключэннем чартарных рэйсаў для эвакуацыі грамадзянаў Расеі з-за мяжы. 4 красавіка Расея адмовілася ад папярэдняй стратэгіі масавай эвакуацыі ў карысць эвакуацыі людзей паводле канкрэтных спісаў. Па стане на 6 красавіка ў расейскіх аэрапортах паведамляецца пра зніжэнне пасажырапатоку на 89 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года.
Фота: Марына Лысцева / ТАСС / Forum

У аўторак, 6 красавіка, кампаніі «Аэрафлот» і S7 трыма рэйсамі эвакуявалі з аэрапорту Бангкоку больш за 800 расейскіх турыстаў, якія захраслі ў Тайландзе праз захады, прынятыя ў сувязі з эпідэміяй, падавала агенцтва «РИА».

Міжнародны аэрапорт Суварнабхумі ў Бангкоку, Тайланд. Каб стрымаць успышку каронавіруснай інфекцыі, гэтая краіна часова забараніла пасажырскія авіяпералёты.
Фота: Athit Perawongmetha / Reuters / Forum
Hавiны
Больш за 300 беларусаў захраслі ў Індыі. «Радзіма нам патрэбная, а вось ці патрэбныя мы радзіме?»
2020.04.01 15:51
5 красавіка 2020 года. Грамадзяне Аўстраліі ў міжнародным аэрапорце Сан-Францыска ідуць на пасадку на адмыслова зафрахтаваны рэйс «United Airlines», які даставіць іх дадому.
Фота:Kate Munsch / Reuters / Forum
Аэрапорт Берлін-Тэгель. 30 сакавіка 2020 года.
Фота: Alex Schmidt / Reuters / Forum
30 сакавіка 2020 года. Пустыя стойкі рэгістрацыі ў Чангі, адзіным аэрапорце Сінгапуру.
Фота: Edgar Su / Reuters / Forum
29 сакавіка 2020 года. Жанчына ў галоўным аэрапорце іспанскай сталіцы Мадрыд-Барахас.
Фота: Juan Medina / Reuters / Forum
28 сакавіка 2020 года. Жаўнер сенегальскага войска ў пустым аэрапорце Дакару.
Фота: Sadak Souici / Zuma Press / Forum
Рабочыя разгружаюць груз з медыкаментамі і ахоўнымі сродкамі, якія прыбылі ў Алматы, Казахстан. 2 красавіка 2020 года.
Фота: Павел Міхееў / Reuters / Forum

Мінздароўя Казахстану падае, што зарэгістраваў на сёння 685 выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй, найбольш у Нур-султане (222) і Алматы (119). Паводле радыё «Азаттык», 47 чалавек выздаравелі, 6 пацыентаў памерлі.

4 красавіка 2020 года. Жаўнеры іспанскага войска дэзынфекуюць аэрапорт у горадзе Астурыя. Каранцін з мэтай запаволіць распаўсюджванне інфекцыі доўжыцца ў Іспаніі ўжо больш за тры тыдні.
Фота: Alberto Morante / EFE / Forum

Калі цяперашнія абмежаванні на пералёты ў свеце працягнуцца да верасня, у трэцім квартале 2020 года – традыцыйным сезоне адпачынкаў – кожны месяц авіякампаніі будуць страчваць больш за $ 35 млрд (у параўнанні з прагназаванымі валавымі аперацыйнымі прыбыткамі). Найбольш моцна крызіс адаб’ецца на еўрапейскіх і паўночна-амерыканскіх перавозніках, сцвярджае ICAO.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў